Бачнае – Невымоўнае

з 5 лютага па 26 сакавіка

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (вул. Леніна, 36) адбудзецца адкрыццё выстаўкі прац педагогаў кафедры фатаграфіі Мастацкага ўніверсітэта ў Познані “Бачнае – Невымоўнае”.

Выстава “Бачнае – Невымоўнае” з’яўляецца прэзентацыяй розных мастацкіх постацей педагогаў Кафедры фатаграфіі Мастацкага ўніверсітэта ў Познані. Факт, што мы здаўна з’яўляемся адзінай кафедрай, якая навучае фатаграфіі ў Польшчы, вынікае з найбольш прадстаўнічага прафесарскага і выкладчыцкага складу ў нашай краіне. Кафедра фатаграфіі Мастацкага ўніверсітэта ў Познані адна з нямногіх, а можа і адзіная мастацкая школа ў Еўропе, якая навучала мастацкай фатаграфіі як самастойнай галіне мастацтва ўжо ў 1919 годзе. На працягу амаль 90 гадоў развіцця ўніверсітэта гэтая галіна мастацтва знікала і з’яўлялася зноўку. У другой палове 1970-х гг. роля фатаграфіі ў праграме навучання пачала ўзрастаць, вынікам чаго стала з’яўленне спецыяльнасці “Фатаграфія” ў 1989 годзе. У 1994 годзе было адчынена завочнае аддзяленне фатаграфіі, якое арыентавалася на кандыдатаў, якія не мелі магчымасці атрымаць адукацыю на дзённым аддзяленні. Папулярнасць гэтага кірунку навучання пераўзыйшла чаканні, прыносячы плён па сённяшні дзень сотнямі выпускнікоў бакалаўраў і магістраў. Гэта вынік працы ўсяго калектыву прафесараў і педагогаў, адначасова інавацыйна дасведчаных і актыўных мастакоў.

Фатаграфію звычайна разумеюць як медыя-сродак, што адлюстроўвае бачную рэчаіснасць. Зразумела, што яна не з’яўляецца люстэркам навакольнага свету, аднак вобраз, зняты камерай, вельмі моцна асацыюецца з тым, што мы можам сустрэць у штодзённым жыцці. У рамках выставы “Бачнае - Невымоўнае” я прапаную ўвазе гледача фатаграфіі, якія, на першы погляд, адыходзяць ад звычайных стэрэатыпаў. Такіх, дзе крыніцай мастацкіх вобразаў з’яўляецца сам медыя-сродак. Працы Пятра Валыньскага (Зараза) і Славаміра Дэцыка (Шкляны сон) аналізуюць правілы візуальнай камунікацыі. Цыклы фатаграфій Анны Кэндзёры (Silent Spring) і Міхала Бугальскага (Я не хачу ісці спаць) асноўваюцца на гульні з раскрыццём нябачнага, як і раскрыццём праз хаванне фрагментаў рэчаіснасці. Аналагічны падыход прэзентуе таксама Магда Лазарчык у сваіх “Крэатурах”. “Green Screen” Томаша Галецкага ўздымае пытанне даверу сродкам масавай інфармацыі ў сучасным свеце. Жакліна Пеханоўска інсталяцыяй “Aspersorium” звяртае ўвагу на значэнне аднаўлення і ачышчэння. Дваістасць працы выяўляецца з дапамогай aspersorium (крапільніцы) з аднаго боку, і солі з другога. “Знакі” Януша Алексы – гэта дыялог на тэму падабенстваў, адрозненняў і замены асноўных значэнняў сімвалаў. Анджэй П. Флёркоўскі, паказваючы ў сваёй працы закрытую, абмежаваную прастору, раскрывае мноства, нават бясконцасць магчымасцей выбару шляхоў. Вялікая колькасць мастакоў, а таксама разнобаковасць ўжытых на выставе форм дае гледачам шырокую магчымасць інтэрпрэтацыі і індывідуальнага адчування мастацтва.

Анджэй П. Флёркоўскі

куратар выстаўкі

26 февраля в 15.00. в рамках проведения выставки «Видимое – Непередаваемое» состоится встреча с деканом факультета «Интермедиа» Познанского художественного университета проф. Анджэем Флёрковским, на которой он расскажет о возможностях обучения фотографии, дизайну, мультимедиа в Художественном университете, о структуре учебного заведения и его деятельности, с просмотром студенческих работ, анимации.

 

* Анджэй Флёрковски (Andrzej P. Florkowski, prof.) – профессор, декан факультета мультимедиальных коммуникаций Познаньского художественного университета, руководитель 6-й мастерской по фотографии, член художественного совета Союза польских фотохудожников ZPAF, историк искусства, руководитель нескольких десятков дипломных проектов (BA, MA, PhD), куратор выставок, сторонник продвижения молодежной фотографии. Занимается творческой и документальной фотографией с начала 1960-ых. Автор нескольких персональных фотовыставок. Финалист конкурса фотографии Prix Pictet.

О ПРОШЕДШИХ МЕРОПРИЯТИЯХ>>>

X
Укажите ваше имя на сайте Учреждение культуры «Витебский областной краеведческий музей».
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка