Выстава “Феерыя колераў: ад эцюда да кампазіцыі дывана”

Гэта выстава – наша шчырае прызнанне ў любові да колеру, усведамленне глыбокай павагі да яго высокай паэтыкі і вытанчанай эстэтыкі. Нягледзячы на тое, што мы выпускнікі розных мастацкіх інстытуцый, выхаванцы розных, вядомых і вельмі таленавітых педагогаў, для кожнага з нас заўжды важным было імкненне да колеравай гармоніі, адчуванне ўсеаб’емлючай прыгажосці і бясконцага багацця рэальнага свету для мастака. А таму і ў экспазіцыі гэтай выставы прадстаўлены як творы, што былі выкананы пад час пленэраў, так і кампазіцыі, якія сталі падкрэслена творчым пераасэнсаваннем набытага раней  мастацкага вопыту.

Людміла і Міхась Цыбульскія

 

Людміла Цыбульская

 Нарадзілася ў Віцебску.

   1968 -1975 – навучанне ў СШ №31 г. Віцебска. Адначасова займалася выяўленчым мастацтвам у студыі віцебскага  Палаца піянераў у В.П. Клімовіча і А.С. Шыёнка.

   1975 - 1979 – вучоба ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І.В.Ахрэмчыка (Мінск). Сярод педагогаў па мастацтву П.П. Шарыпа, В.П.Свістуноў, М.П.Свістуноў, Я.Я.Батальёнак.

   1980 -1985 – студэнтка Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці “Мастацкае канструяванне вырабаў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці”. Вучылася ў В.М.Філіпенкі і У.М.Пакроўскага.

   З 1985 года  працуе на ААТ “Віцебскія дываны”.

  1985-1986 – прымала ўдзел у распрацоўцы асноўных накірункаў развіцця дывана ў межах праграммы ўсесаюзнага інстытута асартыменту лёгкай прамысловасці (ВИАЛЕГПРоМ).

   На штогадовых Усесаюзных мастацкіх саветах, якія праводзіліся ВІАЛЕГПРАМам і ў якіх прымалі ўдзел мастакі ўсіх дывановых прадпрыемстваў былога СССР, дызайнерскія распрацоўкі Л.Цыбульскай рэгулярна атрымлівалі званне “лепшы дыван” сярод вырабаў аналагічнага асартыменту.

   У 1992 годзе за лепшы дыван мастачка была адзначана спецыяльным прызам - брыліянтавай падвескай.

   2000 - 2011 – з’яўлялася начальнікам мастацкай майстэрні ААТ “Віцебскія дываны”.

   З 1985 года прымае ўдзел у мастацкіх выставах і пленэрах, у тым ліку міжнародных ( у Юрмале, Ліепая (Латвія), Горліцэ, Зеленай гуры (Польшча). Творча працуе ў графіцы і жывапісе.

    З 2002 – удзельніца штогадовых міжнародных выстаў вырабаў для інтэр’ера ў Гановеры (Германія).

        2010 – кіраўніцтвам Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджана спецыяльным прызам як лепшы дыізайнер віцебскай  вобласці.

Міхась Цыбульскі

Нарадзіўся 10 ліпеня 1961 года ў Віцебску.

1968-1978 - навучанне ў СШ №9 г.Віцебска.

1978-1983- вучоба на  мастацка-графічным факультэце Віцебскага педінстытута. Сярод педагогаў па мастацтву  Я.В.Антонаў, Л.С.Анцімонаў, В.К.Лябёдка.

У 1987 скончыў аспірантуру, у 2004 - дактарантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.

Кандыдат мастацтвазнаўства (1989), дацэнт (1992).

З 1988 года працуе ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (зараз Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава). У 2004-2005 - загадчык кафедры мастацтваў. З 2005 года - дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва.

Стажыраваўся ў Інстытуце гісторыі мастацтва і Інстытуце польскай культуры ў Варшаўскім універсітэце (стыпендыя Польскай акадэміі навук, 2002). Ганаровы прафесар Даўгаўпілскага ўніверсітэта (Латвія, 2007).

Даследуе праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва, паэтыку і стылістыку беларускага жывапісу ХХ стагоддзя і сучаснага перыяду. У якасці куратара і мастацтвазнаўцы прымаў удзел у рэалізацыі вялікай колькасці міжнародных мастацкіх праектаў, арганізацыі навукова–творчых сімпозіумаў, групавых і персанальных выстаў віцебскіх мастакоў. Аўтар і куратар некалькіх міжнародных праектаў у Латвіі, Літве, Беларусі. За куратарскую дзейнасць і папулярызацыю творчасці прадстаўнікоў віцебскай мастацкай школы ў 2016 годзе атрымаў ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны». Творча працуе ў алейным і гуашавым жывапісе. Удзельнік мастацкіх выстаў у Беларусі, Германіі, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, Францыі.

 

X
Укажите ваше имя на сайте Учреждение культуры «Витебский областной краеведческий музей».
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка