Выстава “Кракаўскія калядныя батлейкі”

25 студзеня а 16-й гадзіне ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Кракаўскія калядныя батлейкі”. Выстаўка падрыхтавана Гістарычным музеем горада Кракава і Польскім Інстытутам у Мінску. Кракаўскія батлейкі (ад польскага – Betleem — назва г. Віфлеема)  – гэта багата аздобленыя сцэны Божага Нараджэння з архітэктурнай спасылкай на адметнасці Кракава. Стылёвая разнастайнасць кракаўскіх касцёлаў стала для стваральнікаў батлейкі крыніцай натхнення. Гэта форма батлейкі сфармавалася ў XIX ст., распаўсюдзілася ў XX ст. і культывуецца дагэтуль, з'яўляючыся правобразам сучасных батлеек. Гістарычны музей Кракава з 1946 года ладзіць штогадовыя конкурсы і выставы батлеек, якія вылучаюцца надзвычайнай рэлігійнай, мастацкай, патрыятычнай і гістарычнай каштоўнасцю. Рэгламент на роўных правах дапускае да ўдзелу ў конкурсе працы прафесіяналаў (архітэктараў, мастакоў) і мастакоў-аматараў. На дадзенай выставе прадстаўлены батлейкі з фондаў Гістарычнага музея горада Кракава, якія атрымлівалі найвышэйшыя адзнакі і ўзнагароды. Адметнасцю кракаўскіх батлеек з’яўляюцца сцэны з персанажамі гістарычнымі (каралямі, нацыянальнымі героямі, заслужанымі і вялікімі палякамі) і легендарнымі (напр., Трубачом, панам Твардоўскім). Некаторыя батлейкі маюць сучасныя і складаныя механізмы, а таксама ўбудаваныя музычныя рашэнні, з якіх гучаць кракаўскія мелодыі або найбольш папулярныя калядкі.

Время Art (152 выпуск, 27.01.2018 Краков.)

X
Укажите ваше имя на сайте Учреждение культуры «Витебский областной краеведческий музей».
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка