Выстава А. Салаŷёŷ. "Прастора пачуццяŷ i сэнсаŷ"

Очень сложно сказать, кто я и зачем?

я пытаюсь это открыть и в этом весь смысл моей жизни

Александр Соловьёв

 

“ПРАСТОРА ПАЧУЦЦЯЎ I СЭНСАЎ” – такую назву мае персанальная выстава Заслужанага дзеяча мастацтваў А.А. Салаўёва.

Аляксандр Аляксандравіч Салаў’ёў нарадзіўся 13 верасня 1926 года ў ленінградскай вобласці, у вёсцы Салані.

У 1943-1944 гадах, ва ўзросце 17 гадоў, удзельнчаў у партызанскім руху. 3 1944 года знаходзіўся ў дзейсным войску i браў удзел у баях у прыбалтыцы i на карэльскім пярэсмыку. узнагароджаны ордэнам чырвонай зоркі, а таксама памятнымі медалямі ў гонар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У 1955 годзе паступіў у ленінградскую вышэйшую мастацка-пра мысловую вучэльню імя В.Мухінай на аддзяленне майстроў манументальна-дэкаратыўнага жывапісу.

3 1959 па 1965 - вучыўся ў Беларускім Дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

3 1965 па 1997 - працаваў мастаком-пастаноўшчыкам, галоўным мастаком Дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, аформіў больш за 130 спектакляў, якія з поспехам прайшлі ў Віцебску, Мінску, Магілёве, Гомелі, Бабруйску, Севастопалі, Вільнюсе i іншых гарадах.

3 1966 - сябра Саюза мастакоў СССР. У 1968-1969 гадах - старшыня мастацкага савета віцебскіх мастацкіх вытворчых майстэрняў.

у 1973-1977 - старшыня праўлення віцебскай абласной арганізацыі Саюза мастакоў БССР.

У 1982 годзе А.А. Салаў’ёву было прысвоена званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР.

Яго творчы дух не мае ўзросту. Ён вольны i, здаецца, непадуладны яму самому. Гэта сапраўдны інстынкт творчасці, які не дае адпачынку яго душы, “напаўняе яго мозг” разважаннямі аб вечных i актуальных праблемах быцця, увесь час спадзвігае мастака да новых пошукаў i эксперыментаў у розных сферах мастацкай дзейнасці. Магчыма таму асоба гэтага творцы для культуры i мастацтва Віцебска i ўсёй Беларусі - знакавая. Творчасць А. Салаў'ёва аказала моцны ўплыў на адраджэнне ў Віцебску традыцый эксперыментальнага мастацтва. Без наяўнасці такога аўтарытэтнага, глыбокага i адданага высокім прынцыпам мастацтва творцы, магчыма i віцебская мастацкая школа ў апошняй чвэрці XХ стагоддзя развівалася б інакш.

Вядомы ў беларускім мастацтве, перш за ўсё, як мастак тэатра, Аляксандр Салаў’ёў, разам з тым, шмат гадоў свайго жыцця прысвяціў вольнай творчасці, якая не мела канкрэтнага прыкладнога характару. Асноўную большасць сярод напісаных iм станковых кампазіцый складаюць палотны, у якіх дамінуючай мастацкай мовай становіцца абстракцыя. Рамантык па натуры, Салаў’ёў свае абстрактныя i паўабстрактныя творы робіць, абапіраючыся на канкрэтную рэальнасць. Для Салаў’ёва абстракцыя - гэта не толькі нейкая неспасцігальная “містыка прыроды”, але яшчэ i мастацкая форма, здольная несці нейкі падтэкст.

Аляксандр Салаў’ёў заўжды быў вольны ў выкарыстанні выяўленчых матэрыялаў, ніколі незасяроджваўся на чысціні мастацкіх тэхнік, пазбягаючы дэталізацыі, канкрэтызацыi выяўленчых элементаў, мастак iмкнуўся занатаваць рух i экспрэсію думкі.

Мастацтва для А. Салаў'ёва - гэта сапраўды прастора пачуццяў i сэнсаў і, канешне ж, заўжды споведзь. У cвaix творах мастак імкнецца наблізіцца да “выразу невымоўнага”. Жывапіс для яго - гэта музыка колеру. Часам здаецца, што жывапісная прастора i экспрэсіўныя кампазіцыйныя рытмы карцін Салаў’ёва з’яўляюцца візуальнай праекцыяй унутранага стану самога мастака.

Творы А.Салаў’ёва пазбаўлены якой бы то нi было апавядальнасці i літаратурнасці, яго жывапіс цяжка паддаецца моўным iнтэрпрэтацыям. Жывапіс мастака падкрэслена пачуццёвы, а яго кампазіцыі наскрозь метафарычныя. Эфект метафарычнага ў яго кампазіцыях заключаны ў актуалізацыі адпаведнай сістэмы асацыяцый. Метафарычныя вобразы ў кампазіцыях А.Салаў’ёва заўжды лаканічныя i разам з тым вельмі грунтоўныя i глыбокія.

На выставе А.А. Салаўёва “Прастора пачуццяў і сэнсаў”, якая працягнецца да 12 сакавіка, прадстаўлена 29 мастацкіх твораў.

Мixacь Цыбульскі

кандыдат мастацтвазнаўства,

куратар выставы

X
Укажите ваше имя на сайте Учреждение культуры «Витебский областной краеведческий музей».
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка