Выстава "Сын зямлi беларускай"

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі пачала работу фотадакументальная выстава “Сын зямли беларускай”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння (13 лютага 1918 г.) Пятра Міронавіча Машэрава – выдатнага грамадска-палітычнага дзеяча Беларусі  2-й паловы XX стагоддзя.

Жыццёвы шлях П.М. Машэрава звязаны з Віцебшчынай: нарадзіўся на Сененшчыне, вучыўся ў Віцебску, у гады Вялікай Айчыннай вайны стварыў падпольную арганізацыю ў Расонах, кіраваў партызанскім атрадам імя Шчорса, займаў пасаду камісара партызанскай брыгады імя Ракасоўскага; у пасляваенны час у якасці кіраўніка дзяржавы неаднаразова наведваў прадпрыемствы і калгасы Віцебскай вобласці. Гэтыя асноўныя этапы яго жыцця і адлюстроўвае выстава.

Выстава  імкнецца стварыць вобраз П.М. Машэрава-Чалавека: сем’яніна, студэнта, непрымірымага змагара за Радзіму, палітычнага дзеяча; паказаць асноўныя этапы жыцця і грамадска-палітычнай дзейнасці П.М. Машэрава, праз гэта адлюстраваць значэнне асобы палітычнага дзеяча на развіцце краіны. Праз біяграфію грамадскага дзеяча магчыма адлюстраваць гістарычны періяд, у які праходзіла яго станаўленне і фарміраванне як асобы, а таксама акрэсліць змены ў сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці краіны.

Зразумела, што фатаграфіі, кнігі, асобныя дакументы, запісы не могуць поўнасцю передаць біяграфію чалавека, аднак гэта - фіксацыя важных фрагментаў для разумення асобы, для ўяўлення розных этапаў жыцця, яго поглядаў, зацікаўленнасцей, колы зносін.

Фотадакументальная выстава  складаецца з 10 самастойных тэматычных блокаў - стэндаў, якія аб’яднаны адзіным мастацкім рашэннем:

1.    П.М. Машэраў – грамадскі і палітычны дзеяч.

2.    З глыбіні асабістай памяці.

3.    Неўміручы подзвіг народа

4.    У імя працавітай Радзімы

5.    У імя працавітай Радзімы

6.    На міжнароднай арэне

7.   “З глыбокай павагай…”

8.    Квітней, старажытны Віцебск

9.    Непаправімая страта

10.  Назаўжды ў памяці

Фотадакументальная выстава экспанавана ў холе Ратушы, што дазволіць кожнаму наведвальніку музея пазнаёміцца з асноўнымі этапамі жыцця і дзейнасці знакамітага земляка.

Выстава працягнецца па 11 лютага 2018 г.

У фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея зохоўваецца больш за 400 прадметаў, якія складаюць мемарыяльны фонд П.М. Машэрава.

віднага палітычнага і грамадскага дзеяча Беларусі, чалавека, які вельмі шмат зрабіў для развіцця знешнепалітычнага імеджу, эканомікі і культуры нашай краіны.

X
Укажите ваше имя на сайте Учреждение культуры «Витебский областной краеведческий музей».
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка