Выставка живописи "Лясы. Галасы"

 

Лёгкія павевы ветру, рухі, галасы. Ад таямнічага шамацення травы на лясной палянцы, да шматгалоснага спеву вялікага хору на Свяце песні. Час нібыта спыніўся. I ты ўжо цалкам пагружаны ў гэтыя чаруючыя мелодыі лесу, спевы, што гучаць вакол...

Мае карціны навеяны цудоўнай прыродай Латвіі, рытмамі яе лясоў і іх адлюстраваннямі ў водах ракі Гаўя. А яшчэ своеасаблівымі рытмамі Відзэме (раён Латвіі).

Цікавасць да спеваў, як тэмы маіх карцін, з'явіліся падчас Свята песні і танца ў 2013 годзе ў Рызе. Як і многія людзі ў Латвіі - ад школьных і студэнцкіх гадоў і некалькі гадоў пасля гэтага - я спявала ў шэрагу аматарскіх хораў. Гэтая традыцыя ў Латвіі пачалася ў 1873 годзе і цягнецца да нашых дзён. Праз кожныя пяць гадоў адбываецца Свята песні і танца. Звычайна гэта дзесяткі тысяч удзельнікаў - спевакі, танцоры. I гэта невыпадкова: Свята мае вялікае значэнне для ідэнтычнасці латышскага народа.

У маёй творчай працы, у жывапісу я аддаю перавагу традыцыйным сродкам выражэння, імкнуся адлюстраваць істотнае, пазбягаючы неістотнага. I разам з тым, я ў першую чаргу люблю рытмы, імкнуся да спрошчаных форм і сілуэтаў у адлюстраванні ландшафтаў Латвіі. Я люблю танальны жывапіс, каларыстычныя адносіны паміж небам і зямлёй, спрабую злавіць пачуццё цёплага, грубага асфальту, або пясчанай дарогі летам...

Для мяне вельмі важна стварыць на палатне тое, што нясе спакой, гармонію, дае сілы ў першую чаргу і мне самой. Існуе многа чаго ў жыцці, за што варта быць удзячным. I гэта тое, чым я хачу падзяліцца з Вамі.

Лайма Акменціня - жывапісец, выкладчык мастацкай школы г. Юрмала

 

 

Выстава адчынена з 30 кастрычніка 2015 г., з 10.00 да 18.00 штодзённа, акрамя панядзелка па адрасе вул..Леніна 32, Віцебскі мастацкі музей.

X
Укажите ваше имя на сайте Учреждение культуры «Витебский областной краеведческий музей».
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка