Временная выставка: 22 ноября 2026 – 10 января 2027
ТЭАТР. ТЭРЫТОРЫЯ НАТХНЕННЯ

О выставке
22 лістапада 2026 года ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання (г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, 13), філіяле Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, пачынае працу выстава «Тэатр. Тэрыторыя натхнення», прысвечаная 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
21 лістапада 2026 года Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа адзначае свой 100-гадовы юбілей.
Выстава знаёміць з гісторыяй тэатра ад яго заснавання ў 1926 годзе да пачатку XXI стагоддзя, прэзентуе найбольш знакавыя прэм’еры і пастаноўкі, а таксама расказвае пра выдатных дзеячаў культуры — артыстаў, мастакоў і майстроў сцэны, чые імёны ўпісаны ў гісторыю тэатральнага мастацтва Віцебшчыны і Беларусі.
Аснову экспазіцыі складаюць фатаграфіі, дакументы, тэатральныя касцюмы, афішы і рэквізіт з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці і Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
Наведвальнікі змогуць убачыць унікальныя фатаграфіі першых спектакляў на віцебскай сцэне, а таксама здымкі акцёраў — выпускнікоў Беларускай студыі драматычнага мастацтва пры Маскоўскім мастацкім тэатры. Газетныя артыкулы за 1926 год дазваляюць прасачыць хроніку святочных падзей, звязаных з адкрыццём тэатра, і пазнаёміцца з прывітальнымі адрасамі і віншаваннямі.
Асобныя раздзелы выставы прысвечаны найбольш знакавым спектаклям тэатральнага рэпертуару, а таксама сцэнаграфіі Я. Д. Нікалаева і А. А. Салаўёва — галоўных мастакоў тэатра.
Сярод найбольш каштоўных экспанатаў — асабістыя рэчы, дакументы і ўзнагароды вядомых дзеячаў культуры і артыстаў тэатра: народных артыстаў СССР П. Малчанава, А. Ільінскага, Ф. Шмакава, народных артыстаў БССР А. Радзялоўскай, Ц. Сяргейчыка, І. Матусевіча, А. Шэлега, З. Канапелькі, Г. Маркінай і іншых.
Асаблівае месца ў экспазіцыі займае спектакль В. Вольскага «Несцерка», які ў маі 2026 года адзначыў 85-годдзе з дня прэм’еры. Сапраўднымі рарытэтамі з’яўляюцца сцэнічны заднік 1941 года і тэатральны касцюм першага выканаўцы ролі Несцеркі — А. Ільінскага.
Адрес и время работы
210023 г. Витебск, пр-т Фрунзе, 13
11:00-19:00 (касса работает до 18:30)
понедельник - выходной
Контакты
+375 (29) 750-05-0360-15-21michk2016@mail.ruЦена билетов
Дети до 7 лет — бесплатно
Взрослый — 7 BYN
Школьник, студент — 3.5 BYN
Местоположение на карте
Карта загружается с серверов Яндекса и устанавливает собственные cookie. Чтобы её показать, нужно согласие на дополнительные cookie.
Другие выставки
ПО ДОРОГЕ С ОБЛАКАМИ
С 9 декабря 2025 года в Витебском областном краеведческом музее начнет работу детская интерактивная ...
МЕЖДУ СОЛНЦЕМ И ЛУНОЙ
С 19 ноября в филиале «Художественный музей» начинает работу выставка белорусского художника-живопис...
БУЛАВА ИЗ УЛАНОВИЧЕЙ КОНЕЦ XII — НАЧАЛО XIII ВЕКА
В 2002 году один из дачников обнаружил на своём огороде в Улановичах под Витебском необычную находку...
ЧТОБЫ ЧУВСТВОВАТЬ
С 13 ноября 2026 года по 31 января 2027 года представлена уникальная выставка «Чтобы чувствовать», з...
ПРИЗВАННЫЕ ОКТЯБРЕМ
С 5 ноября 2026 года в Музее истории частного коллекционирования (г. Витебск, пр-т Фрунзе, 13), фили...
ТАЙНЫ СТАРОГО ЧЕРДАКА
С 31 октября 2026 года в Витебском областном краеведческом музее (Ратуша, ул. Ленина, 36) открываетс...
ТЕАТР ФОТОГЕНИЧЕН. ТРИ ВЕКА ТЕАТРАЛЬНОЙ ФОТОГРАФИИ
4 ноября 2026 года в 17:00 в Витебском областном краеведческом музее (Ратуша, ул. Ленина, 36) состои...



